Скрыншот эфіру СТБ

Скрыншот эфіру СТБ

У абноўленай канцэпцыі будзе градацыя пагроз нацбяспецы. Буторын у эфіры СТБ тлумачыць, што гэта дазволіць рэагаваць не калі пагроза ўжо з'явілася, а калі яна толькі фармуецца.

Будуць таксама адсочваць тых, хто мае «нейкія інтарэсы, намеры, у тым ліку дэструктыўныя ў дачыненні да дзяржавы».

«Да крыніц пагроз адносім цяпер тыя злачынныя тэрарыстычныя арганізацыі, якія прапагандуюць развязванне грамадзянскай вайны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, заклікаюць да вайны. З'явіліся такія суб'екты, як здраднікі, сабатажнікі, якія наносяць сваімі дзеяннямі або бяздзейнасцю прамую шкоду ваеннай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Але калі браць знешнія крыніцы пагроз, то разам з традыцыйна недружалюбнымі нам дзяржавамі і ваенна-палітычнымі блокамі мы цяпер вылучаем і недзяржаўных актараў, у тым ліку тэрарыстычныя міжнародныя арганізацыі. Сюды ж мы адносім тыя суб'екты, якія фінансуюць падрыхтоўку да вайны ў Рэспубліцы Беларусь», — выказваўся Арцём Буторын.

Вальфовіч анансаваў змены ў Канцэпцыі нацбяспекі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?