Антоніу Гутэрыш. Фота: AP

Антоніу Гутэрыш. Фота: AP

Са слоў генеральнага сакратара ААН, вайна супраць Украіны, якая пачалася год таму, прывяла да гібелі людзей, разбурэнняў і перамяшчэння асоб у вялікім маштабе. Удары па мірных жыхарах і грамадзянскай інфраструктуры пацягнулі за сабой шматлікія ахвяры і жудасныя пакуты; Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека задакументавала дзясяткі выпадкаў сэксуальнага гвалту, адзначыў кіраўнік сусветнай арганізацыі.

Антоніу Гутэрыш таксама паведаміў пра грубыя парушэнні норм гуманітарнага права, у прыватнасці, пра жорсткае абыходжанне з ваеннапалоннымі і выкраданні цывільных асоб.

На пасяджэнні Рады ААН па правах чалавека 47 краін-членаў маюць намер дамовіцца аб падаўжэнні мандата камісіі ААН, якая фіксуе ваенныя злачынствы ў час вайны ва Украіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?