Кіроўца Сідарэнка здымаў кароткія відэа, у якіх расказваў пра праблемы аўтапарка. Пасля звальнення ён стаў працаваць у таксі, а таксама актыўна заняўся блогерствам, крытыкаваў мясцовыя ўлады, распавядаў аб праблемах простых людзей.
Нядаўна ён падаў у суд на аўтапарк з патрабаваннем аднавіць яго на працы. 10 лютага ў судзе Маскоўскага раёна Брэста пачаўся нават адпаведны працэс, але ён так і не скончыўся, бо Сідарэнка быў затрыманы. Вядома, што Сідарэнку затрымала ахова аднаго з камунальных прадпрыемстваў Брэста, калі блогер рабіў здымкі на іх тэрыторыі.
Раней Сідарэнка падтрымліваў Лукашэнку і супрацоўнічаў з праўладным блогерам Аляксеем Голікавым. Ён лічыць, што Лукашэнка добры, але дрэнныя мясцовыя чыноўнікі, наверсе ж пра гэта нічога не ведаюць. Цяпер усе каналы Сідарэнкі нібыта знаходзяцца пад кантролем Голікава.
Тым часам брэсцкі аўтапарк застаецца без прызначанага кіраўніцтва. Ніхто не хоча ўзначаліць прадпрыемства з такой колькасцю праблем. Паводле інфармацыі «Белсата», там ідуць праверкі, а супрацоўнікоў запалохваюць.
Чытайце таксама:
У Брэсце на трое сутак затрыманы блогер «Барадач»
Па даносе пралукашэнкаўскага блогера кашмараць супрацоўнікаў аўтапарка ў Брэсце





