Пра запуск сайта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміла кінематаграфістка і журналістка Марта Дар’я Клінава.
«Сяброўкі ды сябры! Мы нарэшце запусцілі наша медыя! «Не сёння, не заўтра, не ўчора» — гэта праект пра людзей, якім прыходзіцца змагацца ў гэтым свеце, — паведаміла яна. — А яшчэ — пра падтрымку ды салідарнасць».
На сайце ўжо заяўлена некалькі рубрык: «Гендар», «Эміграцыя», «Псіхалогія», «Актывізм».
Проста цяпер на пляцоўцы можна пачытаць серыю эмігранцкіх гісторый беларусаў.





