Фота: Mlyn.by
Дырэктарка Палаца культуры Таццяна Цагалка патлумачыла, што анонсы мерапрыемства распаўсюджваліся задоўга да кастынгу і нібыта нават выклікалі цікавасць: «Дзяўчаты тэлефанавалі, ўдакладнялі ўмовы, пакідалі заяўкі».
Так яно ці не так, але вынік аказаўся несуцяшальны. «Выбраць канкурсантку для абласнога конкурсу прыгажосці «Міс Міншчына — 2023» сёння мы не змаглі б. Занадта мала ўдзельніц прыйшло на кастынг. Таму аднагалосным рашэннем журы перанесла яго на больш позні тэрмін», — сказала Цагалка.
Зараз арганізатары будуць звязвацца з дзяўчатамі, якія спачатку нібыта хацелі ўдзельнічаць, але пасля ад гэтага адмовіліся, і высвятляць прычыны адмовы. Пасля таго абяцаюць прызначыць дату новага кастынгу.





