Па меркаванні «Кааліцыі пратэсных двароў» (КПД), адзіны шлях — гэта выдаліць акаўнт, ачысціць кэшы і стварыць новы акаўнт. А на выкліках на «гутаркі» пра ахвяраванні адказваць, што вы ва ўпор не памятаеце, што нешта ахвяравалі, і не сведчыць супраць сябе.

1. Зарэгіструйце новы «чысты» e-mail

  • Адкрыйце браўзер у рэжыме «інкогніта» (гэта вельмі важны пункт!) і лепш не закрывайце гэтую старонку да завяршэння працэсу.
  • Зайдзіце на старонку рэгістрацыі ў Proton або Tutanota. Абодва сэрвісы падтрымліваюць бясплатныя тарыфныя планы.
  • Прыдумайце сабе логін і пароль, не звязаныя з вамі, і запішыце іх, але так, каб лёгка было іх «забыць» пасля. Лепш адразу зрабіць іх такімі, каб іх цяжка было запомніць.
  • Адмоўцеся ад прывязкі рэзервовай пошты і нумара тэлефона.
  • Завяршыце рэгістрацыю, панаціскаўшы на «прывітальныя» кнопкі.

2. Прывяжыце наваствораны e-mail да Facebook

  • Націсніце на фота профілю ў правым верхнім вугле Facebook.
  • Абярыце «Налады і канфідэнцыяльнасць», а пасля націсніце пункт «Налады».

Пасля націскання на пункт «Налады і канфідэнцыяльнасць» націсніце «Налады»

Пасля націскання на пункт «Налады і канфідэнцыяльнасць» націсніце «Налады»

  • На ўкладцы «Агульныя» абярыце «Кантактная інфармацыя», націсніце «Змяніць».

Знешні выгляд меню на камп'ютары. Там жа трэба націснуць «Дадаць іншы электронны адрас»

Знешні выгляд меню на камп'ютары. Там жа трэба націснуць «Дадаць іншы электронны адрас»

  • Націсніце «Дадаць іншы электронны адрас або нумар мабільнага тэлефона», увядзіце толькі што зарэгістраваны e-mail, а пасля націсніце «Дадаць».
  • Увядзіце ваш пароль Facebook, націсніце «Адправіць», а пасля — «Закрыць».

Акенца, у якім трэба пацвердзіць пароль

Акенца, у якім трэба пацвердзіць пароль

  • На ваш Proton або Tutanota дашлюць ліст з пацвярджэннем дадавання адраса. Перайдзіце па спасылцы ў гэтым лісце, каб пацвердзіць, што вы хочаце дадаць гэты электронны адрас у акаўнт Facebook.

3. Выдаліце іншыя e-mail'ы з профілю

  • Зайдзіце ў меню «Налады і канфідэнцыяльнасць», а пасля націсніце «Налады», як у мінулым пункце.
  • На ўкладцы «Агульныя» абярыце «Кантактная інфармацыя».
  • Націсніце «Выдаліць» побач з адрасам, які трэба выдаліць, — гэты пункт з'явіцца пасля дадавання новага адраса.

Націсніце «Выдаліць» каля вашага старога адраса

Націсніце «Выдаліць» каля вашага старога адраса

4. Выдаліце прывязаны да старонкі нумар тэлефона

  • Зайдзіце ў меню «Налады і канфідэнцыяльнасць», а пасля націсніце «Налады».
  • Абярыце «Мабільныя прылады» ў слупку ў левай частцы экрана.

Меню «Мабільныя прылады»

Меню «Мабільныя прылады»

  • Націсніце «Выдаліць» пад нумарам, які хочаце прыбраць і абярыце галачку «Я разумею, што магу згубіць доступ да свайго акаўнта».

Тут вам трэба рашыцца на тое, што вы можаце згубіць ваш акаўнт, і выдаліць нумар

Тут вам трэба рашыцца на тое, што вы можаце згубіць ваш акаўнт, і выдаліць нумар

  • Націсніце «Выдаліць нумар» для пацвярджэння.

Меню «Мабільныя налады» пасля выдалення нумара

Меню «Мабільныя налады» пасля выдалення нумара

5.1 Выдаліце Facebook-акаўнт, калі вы не прывязвалі яго да «Цэнтра акаўнтаў» (не аб'ядноўвалі інстаграм і фэйсбук у адну сетку)

  • Зноўку зайдзіце ў меню «Налады і канфідэнцыяльнасць» і абярыце «Налады».
  • Націсніце «Ваша інфармацыя на Facebook» і дагартайце да пункта «Дэактывацыя і выдаленне» і націсніце «Паглядзець».

Націсніце «Паглядзець»

Націсніце «Паглядзець»

  • Абярыце «Выдаленне акаўнта» і націсніце «Працягнуць з выдаленнем акаўнта».

  • Націсніце «Выдаліць акаўнт», увядзіце пароль і абярыце «Працягнуць». Акаўнт выдалены.

5.2. Выдаліце фэйсбук-акаўнт, калі вы аб'ядналі акаўнты ў «Цэнтр акаўнтаў»

  • Націсніце на фота профілю ў правым верхнім куце акна Facebook. Абярыце «Налады і прыватнасць», а пасля «Налады».

  • У «Цэнтры акаўнтаў» перайдзіце ў пункт «Асабістыя звесткі».

  • Націсніце «Кіраванне акаўнтам» і абярыце пункт «Deactivation or deletion».

  • Абярыць патрэбны акаўнт і націсніце «Выдаліць акаўнт».

  • Кіруйцеся далейшымі інструкцыямі і дайдзіце да выдалення акаўнта.

6. Пачысціце кэш

Закрыйце фэйсбук і ўсе адкрытыя браўзеры. Далей пачысціце кэш вашых браўзераў. Вы можаце зрабіць гэта або проста з браўзера, або з дапамогай старонняй праграмы, напрыклад, бясплатнай CCleaner. Таксама лепш выдаліць і пераўсталяваць нанова праграму Facebook для смартфонаў.

7. Зарэгіструйце новы акаўнт

  • Стварыце акаўнт нанова і прывяжыце да яго той нумар, які быў прывязаны да вашай выдаленай старонкі.
  • Прывяжыце да акаўнта вашу старую паштовую скрыню і ні ў якім разе не дадавайце туды «чысты» e-mail, які вы стваралі спачатку.
  • Забудзьцеся пра ваш «чысты» e-mail і выдаліце пароль ад яго. Карыстайцеся новым Facebook-акаўнтам.

Чытайце яшчэ:

Як зарэгістраваць ананімныя акаўнты ў Telegram, сацсетках і іншых месенджарах — падрабязны гайд
Як схаваць, што ты данаціў праз фэйсбук? Валерый Цапкала і Андрэй Стрыжак маюць розныя меркаванні
Клас
59
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
7