«Змагаемся за адно і тое ж». Расіяне выкарысталі для анонса сваёй антываеннай акцыі адаптаваны малюнак Цэслера
Расійская апазіцыя для правядзення антываеннай акцыі ў Чэхіі выкарыстала малюнак беларускага мастака Уладзіміра Цэслера, крыху адаптаваўшы яго для сябе, паведамляе «Белсат». У беларускай дыяспары некаторыя абурыліся і сталі цікавіцца, ці атрымалі арганізатары дазвол ад аўтара на адаптацыю арыгінальнага твора.
Сам Цэслер, аднак, не супраць выкарыстання і сказаў «Белсату», што не бачыць тут нагоды для сварак.
«Калі б гэта зрабіў Пуцін — гэта іншая справа», а так «змагаемся за адно і тое ж».
З нядаўняга часу, а асабліва пасля пачатку пуцінскім рэжымам поўнамаштабнай вайны ва Украіне расійская апазіцыя выкарыстоўвае ў якасці свайго сімвала пратэсту замест здыскрэдытаванага трыкалора бела-сіне-белы сцяг, які толькі адным колерам адрозніваецца ад нашага бел-чырвона-белага.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ