Фота: wholekitchensink.com

Фота: wholekitchensink.com

Салата з вэнджанай курыцай і свежым агурком — паўнавартасная страва на абед ці вячэру. Каб прыгатаваць яе, вам спатрэбіцца:

  • вараная бульба — 4 шт.,
  • вараныя яйкі — 3 шт.,
  • вараная морква — 1 шт.,
  • агуркі свежыя — 2 шт.,
  • вэнджаная курыца — 150 г,
  • цвёрды сыр — 50 г,
  • соль, маянэз і чорны перац.
  1. Вараныя бульбу, моркву, яйкі і свежы агурок нарэжце невялікімі кубікамі.
  2. Сыр натрыце ці нарэжце палоскамі.
  3. Змяшайце ўсе інгрэдыенты, дадайце маянэз, соль і перац.
Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2