Па матэрыялах абвінавачання, Аляксандр размясціў у тэлеграме некалькі паведамленняў, у якіх «утрымлівалася відавочна негатыўная ацэнка супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў, а таксама групы асоб, аб'яднаных па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці».
Таксама ён нібыта пакінуў каментары з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі, «у якіх даваў відавочна негатыўную ацэнку асобе кіраўніка дзяржавы, прыніжаў яго гонар і годнасць».
У выніку яму прызначылі пазбаўленне волі на тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.





