Фота: Realt.by

Фота: Realt.by

«Мы знайшлі… прафесіяналаў у сваёй справе. Іх даволі-такі добра ведаюць у горадзе. Хто гэта, раскажам у красавіку», — паабяцаў намеснік дырэктара па развіцці Мінскага гадзіннікавага завода Рафік Саркісян.

Паводле яго слоў, завод намагаецца «моцна не ўплываць» на працу новых партнёраў. Але ўжо цяпер вядома, што фармат працы прасторы будзе іншым.

«Плануем штомесяц праводзіць тэматычныя трохдзённыя фестывалі ў скверы, у зялёнай зоне каля пляцоўкі «Найлепшай вуліцы», — адзначыў Саркісян.

Само ж адкрыццё абноўленай прасторы прызначанае на май.

Фудкорт «Найлепшая вуліца» адкрыўся ў двары завода «Луч» у жніўні мінулага года. Планавалася, што ён будзе працаваць круглы год, але ў кастрычніку ў сацсетках з'явіўся пост пра тое, што пляцоўка сыходзіць на канікулы да вясны, а нядаўна з'явілася інфармацыя, што вуліца больш не працуе.

Чытайце таксама:

«Найлепшая вуліца» ў Мінску спыняе існаванне?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0