Арлец Ляда. Фота: Jose Manuel Mendez Garcia

Арлец Ляда. Фота: Jose Manuel Mendez Garcia

Нядаўна ўжо паведамлялася, што Ляда адной з першых пачала вясновую міграцыю і ўжо выправілася ў кірунку роднай Беларусі. Цяпер яна набліжаецца да Уганды.

А зімуе Ляда кожны год у Замбіі, больш чым за 8500 км ад радзімы. Месца яе зімоўкі — лапік зямлі плошчай усяго каля трох квадратных кіламетраў.

Чаму Ляда штогод выбірае для зімоўкі менавіта гэтае месца?

Рэч у тым, што на гэтым кавалачку Замбіі з мэтай аховы дзікай прыроды створаны нацыянальны парк «Касанка». І сюды на зімоўку прылятаюць больш за 10 мільёнаў (!) пальмавых крыланаў, буйных родзічаў нашых кажаноў.

Пальмавыя крыланы. Фота: Wikimedia Commons

Пальмавыя крыланы. Фота: Wikimedia Commons

Такая велізарная шчыльнасць крыланаў — сапраўдны рэстаран для мноства драпежнікаў. Відаць, для нашай Ляды таксама.

У нацыянальным парку «Касанка»

У нацыянальным парку «Касанка»

Ляда прылятае ў Замбію акурат у канцы кастрычніка — тады, калі пальмавыя крыланы ўжо на месцы. І менавіта ў крыланавы лес яна і лётала кожны дзень на працягу амаль усёй зімоўкі.

У нацыянальным парку «Касанка»

У нацыянальным парку «Касанка»

А ў другой палове лютага Ляда рушыла ў зваротны шлях на поўнач. І за яе міграцыяй можна сачыць на анлайн-карце.

Чытайце таксама:

Вясна ідзе. Беларускія птушкі, на якіх усталяваныя перадатчыкі, ужо кіруюцца з Афрыкі бліжэй да радзімы

Клас
51
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
5