У адным з гарадоў Расіі закрыўся перасоўны цырк, пасля чаго дрэсіроўшчык захацеў жывёліну, што заставалася незапатрабаванай, прыстроіць у які-небудзь заапарк. Даведаўшыся, што ў Мінску акурат шукаюць пару льву Артуру, ён перадаў Анфісу ў дар Мінскаму заапарку.

«Анфіса асвоілася на новым месцы. Калі добрае надвор'е, выходзіць пагуляць. Нашым ільвам ужо зладзілі першую сустрэчу, і яны спадабаліся адно аднаму», — паведамляюць у заапарку.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0