Скрын відэа

Скрын відэа

Згодна з тэлеканалам, валанцёр Яўген Бакала, які займаецца дапамогай бежанцам з Украіны, прывёз журналіста ў цэнтр прыгранічнага сяла. Там мужчына выйшаў з машыны, каб паразмаўляць са сваімі знаёмымі. Ім ён паведаміў, што вязе карэспандэнта «варожага СМІ» і дамовіўся, каб паліцыянты спынілі іх аўтамабіль.

«У мяне тут журналіст з варожага СМІ. Пеўні рэпартаж робяць. Я буду яго здаваць. Трэба, каб яго там пакашмарылі», — пераказвае журналіст словы Бакалы. Гэтую размову Аркман пачуў, бо на валанцёры быў уключаны мікрафон.

Неўзабаве прыехала паліцыя. Журналіста разам з валанцёрам даставілі на памежны пункт. Бакалу адпусцілі, а ад Аркмана запатрабавалі выдаліць увесь зняты матэрыял, матывуючы гэта тым, што «засечная лінія», якую сярод іншага здымаў журналіст, зʼяўляецца ваенным абʼектам і яе здымка забароненая. Пасля памежнікі забралі ўсю тэхніку.

Наступныя тры гадзіны Аркмана трымалі ў невялікім пакоі, дзе насупраць яго сядзеў ахоўнік з накіраваным на журналіста аўтаматам. «Пад канец ён аўтамат апусціў, таму што стаміўся яго трымаць», — успамінае Аркман.

Тэлеканал «Дождь» быў заблакаваны ў Расіі праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне і, як і многія іншыя незалежныя СМІ, быў вымушаны спыніць працу. Улетку канал аднавіў працу за межамі РФ.

Клас
1
Панылы сорам
22
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
61