Скрыншот відэа прапагандысцкага канала
«Самалёт ДРЛА А-50У ВКС РФ (RF-50608) толькі што перасек мяжу Беларусі з РФ. Паводле папярэдняй інфармацыі, борт накіроўваецца на 325-ы Авіяцыйны рамонтны завод, які знаходзіцца ў Таганрогу. Менавіта ААТ «325 АРЗ» з'яўляецца прадпрыемствам, якое, у тым ліку займаецца рамонтам агрэгатаў самалётаў А-50», — піша «Гаюн».
«Байпол» паведамляў, што беларускія партызаны пашкодзілі самалёт у двух месцах з дапамогай дронаў: адным зарадам быў пашкоджаны ключавы элемент — трохкаардынатная радыёлакацыйная станцыя. Другое пашкоджанне — «у раёне размяшчэння абцякальніка антэны спадарожнікавай радыёлініі, у пярэдняй частцы, паблізу насавога адсека».
Учора, праз тры дні пасля маўчання, дзяржаўныя тэлеканалы паказалі, як самалёт едзе па тэрыторыі аэрадрома.
Скрыншот відэа БТ





