Графіка: belzhd_live
28 лютага і 1 сакавіка са станцыі Слонім у напрамку Данецкай вобласці, Украіны адправіліся яшчэ 2 эшалоны з тэхнікай і навучаным кантынгентам УС РФ, паведамляе тэлеграм-канал чыгуначнікаў.
Першы адправіўся 28 лютага ў Растоўскую вобласць, а далей лакаматывамі так званай «ДНР» будзе адпраўлены на станцыю «Ілавайск» (Данецкая вобл, Украіна).
У эшалоне 46 вагонаў-платформ з вайсковай тэхнікай і 2 пасажырскія вагоны (каля 100 чалавек).
Другі эшалон быў адпраўлены 1 сакавіка таксама ў Растоўскую вобласць, а потым будзе адпраўлены на станцыю ў Данецкую вобласць Украіны.
У гэтым эшалоне 38 вагонаў, з іх 2 — пасажырскія, 36 — з тэхнікай.





