Фота: Valentina Schick / Unsplash

Фота: Valentina Schick / Unsplash

«Папярэдзьце ўсіх сваіх знаёмых, каб ніякія пробнікі на вуліцы не нюхалі! Падыходзяць і прапануюць да святаў водары засланцы з Украіны. Панюхаўшы такі пробнічак, чалавек атрымлівае лятальны зыход на працягу 2 сутак. Гэта ўжо дакацілася з Луганска да нас», — пішацца ў паведамленні, якое масава рассылаецца па розных чатах.

Віцебская міліцыя пракаментавала гэтыя паведамленні. Такія выпадкі назвалі фэйкам.

«На Віцебшчыне не зафіксавана ніводнага факту атручвання грамадзян нявысветленымі прэпаратамі. Лічым, што гэта чарговая «вутка», якая распаўсюджваецца з мэтай дэстабілізацыі грамадскага спакою», — сказала афіцыйная прадстаўніца УУС аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Надзея Дзенісюк.

Клас
2
Панылы сорам
22
Ха-ха
36
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
5