У пошукавіку Google зараз можна знайсці аднаго з персанажаў «Зорных войнаў». Гэта малы Ёда, ці Грогу, як яго называюць у серыяле «Мандалорац» ад Disney.

Персанаж пры дапамозе сілы можа кіраваць прадметамі і перамяшчаць іх на вашым экране падчас выкарыстання пошукавіка. Ён будзе раскідваць іх унізе і будаваць з іх усялякія канструкцыі.

Каб яго выклікаць, неабходна зайсці ў пошукавік Google і напісаць «Мандалорац», «Малы Ёда» або «Грогу», і ён адразу з'явіцца справа ўнізе, дзе застанецца толькі на яго націснуць. Набіраць можна па-беларуску, ён разумее нашу мову.

Гэтая пасхалка працуе і на камп'ютарах, і на смартфонах.

Чытайце яшчэ:

З сакавіка запрацуе анлайн-кінатэатр беларускага кіно

Што паглядзець. «Смешнае дзяўчо» (Funny Woman) — атмасфера, жарты і файная акцёрская праца

Google расказаў пра 12 небяспечных праграм для Android. Вось чаму іх трэба выдаліць зараз жа

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1