Фота: фэйсбук

Фота: фэйсбук

У маленстве Антон Францавіч Бубала перажыў з сям'ёй канцлагер. Вясной 1943 года, калі яму не было і года, разам з маці, братам і сястрой ён апынуўся сярод вязняў Саласпілскага канцлагера (ён знаходзіўся недалёка ад Рыгі). За гады Вялікай Айчыннай вайны там загінула 7 000 дзяцей. Канцлагер існаваў да канца лета 1944 года. Маці і дзецям Бубала пашчасціла аказацца ў ліку выжыўшых.

Пасяджэнне раённага суда было яшчэ 24 студзеня. Пастанову апублікавалі ў сеціве.

Мужчыну асудзілі за тое, што на сваёй старонцы ў фэйсбуку ён размясціў штосьці з «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Яму выпісалі штраф на 740 рублёў (20 базавых велічынь) і адабралі тэлефон.

Клас
3
Панылы сорам
32
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
10
Абуральна
176