Фота: Мінабароны Украіны

 Фота: Мінабароны Украіны

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў звярнуўся ў лісце да краін-удзельніц ЕС з просьбай пастаўляць Украіне па 250 тысяч артылерыйскіх снарадаў на месяц. Пра гэта піша «УП» са спасылкай на Financial Times, у распараджэнні якой апынуўся ліст Рэзнікава.

У лісце да сваіх калег з ЕС Рэзнікаў даводзіць, што артылерыя іграе «вырашальную ролю ў знішчэнні ваеннай моцы саперніка».

Паводле яго, у сярэднім Украіна выпускала 110 000 снарадаў калібру 155 мм на месяц — гэта чвэрць ад той колькасці, якую выкарыстоўвала Расія.

 «Калі б мы не былі абмежаваныя колькасцю наяўных артылерыйскіх снарадаў, мы маглі б выкарыстоўваць увесь боекамплект, а гэта 594000 снарадаў за месяц», — паведаміў Рэзнікаў, маючы на ​​ўвазе магутнасць артылерыйскіх сістэм, даступных Украіне.

«Паводле нашых ацэнак, для паспяховага выканання задач на полі бою мінімальная патрэбнасць складае не менш як 60 працэнтаў ад поўнага боекамплекту, або 356400 снарадаў на месяц», — дадаў міністр.

Клас
59
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
1