Вытворца шакаладу Toblerone прыбярэ з упакоўкі выяву швейцарскай гары Матэрхорн, гэта звязана з пераносам часткі вытворчасці ў Славакію. Пра гэта прэс-служба кампаніі Mondelez заявіла газеце Aargauer Zeitung.

Аб пераносе вытворчасці ва Усходнюю Еўропу стала вядома летась. Тады ў Toblerone распавялі, што з упакоўкі прыбяруць маркіроўку «швейцарскі шакалад». Цяпер на ўпакоўцы будзе сказана, што шакалад быў «створаны ў Швейцарыі».

У адпаведнасці са швейцарскімі законамі, шакалад, выраблены за мяжой, не можа называцца «швейцарскім».

На заводзе Mondelez у Браціславе ўжо вырабляюць шакаладкі Milka і Suchard. Вытворчасць Toblerone, як чакаецца, пачнецца ў трэцім квартале 2023 года.

Шакалад Toblerone быў прыдуманы ў 1908 годзе Тэадорам Тоблерам і Эмілем Баўманам. Назва складаецца з прозвішча Tobler і слова torrone (туррон, з італьянскага — «мядова-міндальная нуга»). Трохкутная форма батончыкаў ахоўваецца законам з 1909 года. Выява гары Матэрхорн з'явілася на ўпакоўцы ў 1970 годзе.

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
13
Сумна
13
Абуральна
3