Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Як высветлілася, усяму віной стаў экзатычны фрукт пад назвай дурыян, здадзены ў багаж адным з пасажыраў. Ён мае настолькі моцны і спецыфічны пах, што ад яго датчыкі і ўключыліся.

Самалёт, які кіраваўся ў Барселону, тым часам ужо паспеў дабрацца да паветранай прасторы Балгарыі. Падумаўшы, пілоты вырашылі зрабіць экстранную пасадку, а пасажыры мусілі выправіцца ў каталонскую сталіцу іншым самалётам.

Дурыян расце ў трапічных лясах Паўднёва-Усходняй Азіі і пра яго часта кажуць: пекла звонку — рай усярэдзіне. Мала таго што плод мае вострыя калючкі, дык яшчэ моцна і непрыемна пахне. Кожны ў гэтым паху адчувае нешта сваё: пратухлую рыбу, часнок, яйкі ці цыбулю, каналізацыю, смярдзючыя шкарпэткі або серавадарод. Але пры гэтым смак у гэтага фрукта вельмі прыемны, асабліва калі яго правільна адкрыць.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
30
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
4