У кароткім кліпе беларус Валянцін Пятровіч паказаў, што ў яго ў кватэры на падлозе проста побач з канапай і сценкай-сервантам выспелі шыкоўныя кветкі. Уладальнік гэтай хатняй аранжарэі зразае толькі адну кветку, але відаць, што гэта кропля ў моры.

Ягоныя падпісчыкі і проста карыстальнікі тыктока былі ўражаныя, пакінуўшы каля 230 тысяч лайкаў і амаль 6000 каментароў, у асноўным са словамі захаплення.

Праўда, знайшліся і такія, хто ці бачыў у гэтым нейкія меркантыльныя інтарэсы, ці клапаціўся пра суседзяў, бо, маўляў, вырошчванне кветак у такіх умовах парушае санітарныя нормы. Аднак аўтар роліка, як аказалася, жыве не ў кватэры ў шматпавярховіку, а ў прыватным доме, таму калі каму і шкодзіць, то толькі самому сабе.

Пазней Валянцін Пятровіч выпусціў яшчэ адзін кліп з цюльпанамі, які таксама набраў нямала праглядаў, але ўжо куды менш — «усяго» каля 60 тысяч. 

Клас
32
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
3