Для грамадзян Беларусі і Расіі дзейнічаюць абмежаванні на выдачу віз і цяпер. Заявы на іх атрыманне прымаюцца толькі тады, калі яны падаюцца пры пасярэдніцтве МЗС, а расіянам і зусім забаронена ўязджаць у Літву, за выключэннем толькі некаторых катэгорый грамадзян.

Гэтыя нормы — частка пастановы аб надзвычайным становішчы, якое ўвялі на мяжы з Беларуссю і Расіяй пасля пачатку вайны ва Украіне. Цяпер іх хочуць аформіць асобным часовым законам, і калі так станецца, то яны будуць дзейнічаць нават пасля адмены надзвычайнага здарэння.

Рэжым надзвычайнага становішча на беларуска-літоўскай мяжы дзейнічае да 16 сакавіка, але літоўцы плануюць прадоўжыць яго да пачатку мая. Але калі будзе асобны закон, то, як гаворыць прэм'ер-міністарка Інгрыда Шыманіце, можна будзе адмовіцца ад прадаўжэння рэжыму надзвычайнага здарэння.

Са слоў намесніка міністра замежных спраў Літвы Ёвіты Нелюпшэне, літоўскі ўрад хоча стварыць «рэжым нацыянальных санкцый», які «забяспечыць юрыдычную яснасць». А канчатковае рашэнне будзе прымаць Сейм, які ўрад просіць разгледзець гэты праект тэрмінова.

Чытайце таксама: 

Асудзілі былога кіраўніка візавага цэнтра Іспаніі ў Беларусі Руслана Лабанка. Справа, хутчэй за ўсё, палітычная

Еўрасаюз збіраецца ўвесці лічбавыя шэнгенскія візы з падачай анлайн

«Еўрапейскія памкненні беларусаў павінны быць падтрыманыя». Ціханоўская заклікала Еўропу прыняць у дачыненні да Беларусі падвойную стратэгію

Клас
8
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
8