Літоўскі бізнэсмен працытаваў перакладзеныя вытрымкі з дакумента і абяцаў апублікаваць яго PDF-версію, але за 15 гадзін з моманту публікацыі паста ў фэйсбуку так гэтага і не зрабіў. Але гаворыць, што Еўракамісія збіраецца зняць санкцыі з беларускіх угнаенняў, у першую чаргу — калійных.

Абмежаванні нібыта павінны быць знятыя з:

  • ААТ «Беларуськалій»,
  • ЗТАА «Слаўкалій»,
  • прадукцыі гэтых 2-х прадпрыемстваў,
  • кіраўнікоў і акцыянераў — фізічных асоб, якія знаходзяцца пад санкцыямі і забяспечваюць функцыянаванне і гандлёвую дзейнасць гэтых прадпрыемстваў,
  • усіх аперацый, уключаючы фінансавыя, якія павінны забяспечыць непасрэдны экспарт прадукцыі гэтых прадпрыемстваў.

Ініцыятарамі рэгламенту нібыта выступілі Бельгія, Нідэрланды, Францыя, Італія і Партугалія, а працу курыруе офіс кіраўніцы Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен.

«Асноўная палітычная задача — забеспячэнне харчовай бяспекі не толькі краін — членаў Еўрасаюза, але і так званага глабальнага Поўдня, куды адносяць дзясяткі краін у дыяпазоне ад Лацінскай Амерыкі, Афрыкі да Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Індыі і іншых. Асноўная тэхнічная задача — зняцце абмежаванняў на імпарт у ЕС, а таксама зняцце ўсіх перашкод для свабоднага транзіту праз ЕС у трэція краіны», — заяўляе Удавіцкі.

Бізнэсовец падкрэслівае, што невядома, якім будзе выніковы дакумент і як ён будзе прымяняцца. Ён не выключае, што ў новым рэгламенце могуць быць прадугледжаныя новыя віды абмежаванняў.

Клас
13
Панылы сорам
17
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
70