Лія Ахеджакава. Фота: Ганна Арцем'ева / «Новая газета»

 Лія Ахеджакава. Фота: Ганна Арцем'ева / «Новая газета»

«Такой плыні любові, спагады, павагі ніколі не было ў маім жыцці! Пішуць людзі з усяго свету, мае гледачы, пішуць «нашы» людзі, якія засяляюць Зямны шар. Можа справа ў Разанаве, у ягоным безумоўным аўтарытэце, і ён мяне абараняе сваім імем.

Піша Украіна — з Запарожжа, са знявечаных Бахмута і Марыупаля, Беларусь, Прыбалтыка, Казахстан, з Грузіі, Арменіі, Швейцарыі, з Амерыкі, Канады, Германіі, Ізраіля, Сербіі, Масквы, Піцера, Самары, Якуціі, Урала, Сібіры…

І такія лёсы! Якое бясстрашнае асэнсаванне гісторыі нашай шматпакутнай Радзімы, страх за дзяцей, боль за Украіну, за Беларусь: ліст падтрымкі ад чалавека, які прайшоў праз вядомае месца на Акрэсціна — адрас, які мы не забудзем ніколі, ліст з краіны, якую я ўсю абʼездзіла са сваімі спектаклямі, з краіны, дзе ёсць смяротнае пакаранне», — напісала Ахеджакава.

Расійская і савецкая зорка тэатра і кіно, 84-гадовая Лія Ахеджакава падчас вайны з Украінай заняла адназначную антываенную пазіцыю і падтрымала Украіну, за гэта яе фактычна пазбавілі права на прафесію. 

Клас
146
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
6