Для арганізацыі калектыўнай працы чыноўнікі арганізавалі ў горадзе 83 пункты выдачы снегавых лапат. Больш за ўсё іх у Савецкім і Кастрычніцкім раёнах — па 13, а менш за ўсё чамусьці ў Партызанскім — усяго тры.
У Мінску для змагання са снегам гараджанам выдаюць шуфлі
Расчысціць снег, якога за апошнія суткі нападала вельмі шмат, сваімі сіламі ў гарадскіх службаў не атрымліваецца, таму яны запрапанавалі дапамагчы ў гэтым жыхарам Мінска.