Як бачна на відэа, апублікаваным цэнтрам «Вясна», заўважыўшы здымку, даішнікі груба заламалі Уладзіміру рукі, прыціснулі да слупа і пачалі біць яго па нагах. Пасля гэтага яго павалілі на зямлю і павалаклі ў аўтамабіль. 

Па інфармацыі праваабаронцаў, праз гадзіну Уладзіміра прывезлі ў рэанімацыю з сардэчным прыступам і слядамі збіцця. Цяпер мужчына знаходзіцца ў бальніцы пад канвоем.

Затрыманы мае 3 групу інваліднасці, раней перанёс 4 інфаркты і 3 аперацыі шунтавання.

Яго плануюць судзіць, але па якім артыкуле, пакуль невядома.

Раней сілавікі заяўлялі, што нібыта Уладзімір у нецвярозым стане распачаў бойку на вакзале, за што і быў затрыманы. Але на відэа бачна, што мужчына не распачынаў ніякай бойкі, а проста здымаў дзеянні супрацоўнікаў ДАІ. 

Ваяваў у Афганістане

Уладзімір Панцюх нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Віляціна Бярэзінскага раёна. У 1987-м яго прызвалі ў Савецкую армію, а праз год накіравалі ў Афганістан, дзе ён служыў у роце прыкрыцця аэрадрома каля горада Герат. Панцюх атрымаў там два раненні і кантузію. Інфармацыя пра гэта змешчаная на сайце Бярэзінскага райвыканкама.

Пасля вяртання з вайны ён некаторы час працаваў кіроўцам на Бярэзінскай ветэрынарнай станцыі, пазней з'ехаў у пасёлак Беларускі каля Ніжнявартаўска ў Сібіры, але ў 1992 годзе вярнуўся на радзіму.

Паведамляецца, што Уладзімір мае жонку і дачку.

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
8
Абуральна
112