Маршрут бамбардзіроўшчыка B-52

Маршрут бамбардзіроўшчыка B-52

Бамбардзіроўшчык, паводле інфармацыі сэрвісу, вылецеў з тэрыторыі Польшчы, зайшоў у паветраную прастору над Балтыйскім морам, развярнуўся ў раёне расійскага вострава Гогланд у Фінскім заліве, пасля чаго накіраваўся ў бок Вялікабрытаніі.

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак напісаў у твітары, што B-52Н суправаджалі польскія знішчальнікі. «Гэта важны элемент вучэнняў па аператыўнай сумяшчальнасці. Разам мы клапоцімся пра бяспеку ўсходняга флангу НАТА», — дадаў ён.

Дырэктар Фінскага інстытута міжнародных стасункаў Міка Аалтола назваў палёт бамбардзіроўшчыка «выразным сігналам Расіі на яе правакацыйныя дзеянні».

B-52 здольны несці як звычайныя, так і ядзерныя боепрыпасы.

У Расіі пакуль не каментавалі яго палёт над Фінскім залівам.

Чытайце таксама:

Чаму расійская авіяцыя так слаба праявіла сябе ва Украіне: пяць памылак Пуціна

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0