Усе фота: natallia.miranchuk / Facebook

Усе фота: natallia.miranchuk / Facebook

Мабільная праграма Soula створаная на аснове штучнага інтэлекту для дапамогі цяжарным жанчынам і бацькам. Яна дае жанчынам персаналізаваную інфармацыю аб цяжарнасці, родах і пасляродавым перыядзе. У праграме таксама ёсць чат-бот і бібліятэка кантэнту, піша dev.by.

Праект быў прэзентаваны на канферэнцыі ў Дубаі. Вадзянава прыляцела туды падтрымаць праект. «Цяпер у нас шмат прапаноў аб дапамозе, партнёрстве і інвестыцыях. А значыць, мы зможам працаваць з найлепшымі экспертамі і спецыялістамі ў сваіх галінах», — напісала заснавальніца Наталля Міранчук.

Адным з першых інвестараў праекту яна назвала беларускую мадэль Кацярыну Даманькову.

Soula — не першы праект з беларускімі каранямі, у які інвеставала Наталля Вадзянава.

У 2017 годзе яна разам з партнёрамі інвеставала 5 мільёнаў долараў у праграму для жаночага здароўя Flo.

У 2020 годзе Вадзянава стала інвестарам Loona — праграма для лёгкага засынання, якую прыдумала каманда распрацоўшчыкаў MSQRD.

У 2021 годзе Вадзянава разам з бізнес-партнёрам Цімонам Афінскім уклала 300 тысяч даляраў у расійска-беларускі праект Zenia Yoga — распрацоўшчыка праграмы для заняткаў ёгай.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0