«Падчас правядзення праверкі апытаная Бондарава паказала, што ў цяперашні момант яна займаецца прадзяржаўнай дзейнасцю, накіраванай на ўстанаўленне фактаў парушэння заканадаўства ў сетцы інтэрнэт, пасля чаго адпаведную інфармацыю яна перадае ў кампетэнтныя органы. Таксама апошняя з гэтай мэтай адмініструе тэлеграм-каналы.

Так, праглядаючы публікацыі ў тэлеграм-канале «Чат Прыдыбайлы», яна ўбачыла, што невядомы карыстальнік, акаўнт якога цяпер выдалены, размясціў пост, у якім маюцца абразлівыя выказванні, у тым ліку ў дачыненні да яе. Пасля гэтага яна вырашыла звярнуцца ў міліцыю з заявай. Таксама падчас праверкі было ўстаноўлена, што Бондарава прадстаўніком улады не з'яўляецца», — гаворыцца ў пастанове аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы.

«Чат Прыдыбайлы» належыць супрацоўніку расійскага Russia Today, які актыўна падтрымлівае беларускія ўлады і Аляксандра Лукашэнку. У ім Вольгу Бондараву назвалі «долбанутой» і «долб…м».

Каб гэта ўсё адбылося раней, то ў абарону Бондаравай маглі б завесці крымінальную справу па арт. 189 (абраза) КК Беларусі, але пры апошніх зменах кодэкса яго прыбралі.

Чытайце таксама:

Вольга Бондарава замахнулася на помнік Ларысе Геніюш у Зэльве

«Настолькі забранзавеў». Бондарава напісала ў пракуратуру на Марзалюка 

«Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку?» Частка прапагандыстаў пайшла вайной на Бондараву

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
84
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
7