Паводле папярэдняй інфармацыі, карціна прысвечана Палін Кейл — амерыканскай журналістцы, адной з найбольш уплывовых спецыялістак у галіне кінакрытыкі. Дзеянне фільма будзе разгортвацца ў Лос-Анджэлесе 1970-х гадоў.

Чакаецца, што здымкі пачнуцца ўжо восенню гэтага года.

Раней галівудскі рэжысёр заяўляў пра жыццёвыя планы зняць не больш за 10 карцін і «сысці на пенсію да таго часу, пакуль яму споўніцца 60». Калі лічыць дзве часткі баевіка «Забіць Біла» за адну працу, то цяпер на рахунку 59-гадовага Таранціна акурат дзевяць карцін.Таму, калі ён выканае сваё абяцанне, гэты фільм мае стаць для яго апошнім.

Зрэшты, пра свой намер сысці з прафесіі Таранціна заяўляў і пасля выхаду свайго дзявятага фільма «Аднойчы ў Галівудзе» ў 2019 годзе.

Квенцін Таранціна, як рэжысёр, здабыў папулярнасць і вядомасць пасля выхаду ў 1994 годзе фільма «Крымінальнае чытво». Пра паспяховасць гэтага фільма сведчыць хоць бы тое, што пры бюджэце ў 8 млн даляраў карціна прынесла 100 млн даляраў прыбытку. Таксама яго праславілі фільмы «Забіць Біла», «Бясслаўныя вырадкі», «Джанга вызвалены».

Чытайце таксама:

Таранціна назваў самы ідэальны фільм у гісторыі чалавецтва

Таранціна расказаў, што хоча зняць «суперфільм»

Таранціна заявіў, што больш не будзе здымаць кіно

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
8
Абуральна
0