Зварот прадпрымальніка з вёскі Кукшэвічы, якая знаходзіцца за 30 км ад сталіцы, зʼявіўся ў тыктоку. Яго перапосцілі іншыя паблікі.

На відэа прадпрымальнік распавядае, што гэта першае яго відэа, «покліч душы».

Ён кажа, што ў іх вёсцы больш за 100 дамоў, яна расце, ёсць «дзеткі маленькія». У 2020 годзе, з яго слоў, усе жыхары «трымалі кулачкі» за Лукашэнку, усе за яго галасавалі і «ўсе спадзяваліся».

Прадпрымальнік распавядае, што дарога ў вёсцы такая, што праехаць па ёй немагчыма, школьныя аўтобусы не ездзяць, дзеці 2 км па гэтай дарозе брудныя дабіраюцца да асфальту, машыны ламаюцца, генератары залівае. Ездзіць па такой дарозе немагчыма.

«Тут проста страшна, таму, Аляксандр Рыгоравіч, калі ласка, разбярыцеся, дапамажыце. Надышоў той час, калі вы нам павінны дапамагчы», — мяркуе мужчына.

Але потым, відаць, перадумаў, што Лукашэнка нешта павінен. Цяпер гэтага відэа ў пазначаным тыкток-акаўнце няма.

Гэта не адзінае падобнае відэа.

Жыхары вёскі Красная Горка паказалі, як яны жывуць без нармальнай дарогі.

Клас
5
Панылы сорам
29
Ха-ха
74
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
8