Дзмітрыя затрымлівалі ў Маскве супрацоўнікі ФСБ — гэта адбылося яшчэ 10 сакавіка. Шадко паспеў паведаміць калегам пра тое, што да яго прыйшлі супрацоўнікі ФСБ. Амаль адразу мужчыну перавезлі ў Мінск. 

Крыніцы «Вясны» паведамляюць, што для прыкрыцця «шуміхі» з затрыманнем памочніка старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі супрацоўнікі ФСБ зрабілі спецыяльны інфармацыйны «ўкід» пра знікненне Шадко.

Інфармацыя пра гэта з'явілася 13 сакавіка ў праўладных расійскіх СМІ і тэлеграм-каналах — у той час Шадко ўжо быў у СІЗА КДБ і супрацоўнікі ФСБ гэта ведалі.

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
33