Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

На Netflix выходзіць дакументальная стужка Money Shot, фільм пра аднаго з найбуйнейшых гульцоў на рынку порна-індустрыі — Pornhub. У фільме інтэрв'ю з выканаўцамі, актывістамі і былымі супрацоўнікамі дазволяць гледачу паглыбіцца ў многія скандалы і поспехі, якіх дасягнуў рэсурс за амаль 16 гадоў свайго існавання.

Сярод іншага, у сваёй дакументалцы аўтары разглядаюць пытанні сэксуальнай эксплуатацыі, а таксама абвінавачванні на адрас Pornhub у размяшчэнні порна без згоды, калі ў 2020 годзе матчыная кампанія — уладальнік сэрвісу — MindGeek — сутыкнулася з пазовам у сувязі з меркаванай манетызацыяй матэрыялаў з сэксуальным гвалтам над дзецьмі і іншага незаконнага кантэнту. Тады кампанія за адну ноч выдаліла мільёны запампаваных відэа ад неправераных карыстальнікаў і адгэтуль узмацніла кантроль ды правілы размяшчэння кантэнту іншымі карыстальнікамі.

Дакументальны фільм, падобна, выходзіць за межы толькі аднаго сэрвісу Pornhub і разглядае іншыя аспекты сэкс-індустрыі. Абмяркоўваюцца пытанні ад страты многімі сэкс-работнікамі і порна-акцёрамі акаўнтаў у сацыяльных сетках ажно да самой ідэі і магчымасці самавыяўлення.

Вы зможаце самі пераканацца, наколькі тактоўны і ўзважаны падыход у аўтараў дакументальнага фільма, бо прэм’ера адбылася на Netflix 15 сакавіка.

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
3