Дачка Марыны Золатавай Надзея Кішкурна

Дачка Марыны Золатавай Надзея Кішкурна

Надзея пакуль не ведае, як навіну пра прысуд успрынялі яе бацька і малодшы брат. Сама яна разумее, наколькі гэта несправядлівы прысуд і чаму гэта адбываецца, у чым прычыны і якія падставы такой расправы над парталам, што ачольвала яе маці.

Надзея расказала, што паглядзела напярэдадні прапагандысцкі фільм, які паказалі па БТ.

«Я нават не магу сказаць, што гэта дрэнны і непрафесійны фільм. У мяне асацыяцыя з апошняй кнігай пра Гары Потэра. Гары Потэр бачыць маленькую часцінку Волан-дэ-Морта, які распаўся ў пыл, і гэтая маленькая часцінка забілася пад лаўку… Ты глядзіш на гэта і думаеш: ну што за ўбоства, хто гэта рабіў? Зразумела, што і ў фільме, і ў справе няма доказаў. Дзяўчаты жартуюць пра «лялькаводаў», а аўтары фільма насамрэч гэта сур’ёзна ўспрымаюць і інтэрпрэтуюць. Мы ў гэтым месцы проста рассмяяліся!

Мне згадваецца верш Міхала Анемпадыстава:

«Я бачу па тэлевізары
доказы іхніх злачынстваў:
два белыя пёркі і святло нетутэйшае.
Яно было мацнейшае
за святло студыйных сафітаў.
І дыктары апускалі вочы долу.
Я не паверыў улікам».

Вось гэты верш добра апісвае фільм БТ: глядзіш і не верыш ніводнаму слову», — кажа Надзея Кішкурна.

Што да рэакцыі самой Марыны Золатавай на прысуд, яе дачка Надзея перакананая, што маці гэта мужна вытрымае і не зламаецца.

«Мая матуля вельмі моцная, нягледзячы ні на якія жудасныя лічбы прысуду і абсурдныя абвінавачанні, якія ліюцца з тэлеэкрана. Матуля мая не зламаецца — яна ў нас нязломная і вельмі-вельмі пазытыўная. Атрымліваецца заўсёды, што не ты яе падтрымліваеш у лістах, а яна цябе.

Хтосьці за надуманую справу Tut.by, магчыма, атрымае зорачку на пагоны. Як яны з гэтым будуць жыць?» — задаецца пытаннем 19-гадовая Надзея Кішкурна.

Золатава і Чэкіна — 12 гадоў калоніі. На прысудзе суддзя Валянціна Зянькевіч трымала іх у кайданках 

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
2