Блогер і палітвязень Дзмітрый Гарбуноў
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 17 сакавіка мужчыну асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марыя Аліфярук прызначыла Дзмітрыю адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».
Як паведаміла «Брэсцкая вясна», Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што ён у чэрвені 2021 года пакінуў інтэрнэт-каментар са словам «мудзіла» пад фотаздымкам лідскага міліцыянта Антона Кацілы. Пра Кацілу пісалі, што ён браў удзел у затрыманні Вітольда Ашурка.
Міліцыянт запрасіў 2000 рублёў грашовай кампенсацыі маральнай шкоды.
Таксама Дзмітрый пакінуў каментар у інтэрнэце ў адрас Лукашэнкі ў жніўні 2022 года.
Чытайце:
Адзін толькі ГУБАЗіК штодня праводзіць да 20 вобшукаў у беларусаў





