Уладзімір Пуцін. Кадр з відэа

Уладзімір Пуцін. Кадр з відэа

Яшчэ ў пятніцу кіраўнік СКР Аляксандр Бастрыкін даручыў правесці праверку ў сувязі з рашэннем МКС, якое адмовіліся прызнаваць легітымным у Крамлі. Расія ў цэлым не прызнае юрысдыкцыю Міжнароднага суда ў Гаазе. Цяпер СК дакладвае, што справа заведзеная.

«Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да пракурора Міжнароднага крымінальнага суда Карыма Ахмад Хана (Karim Ahmad Khan), суддзяў Міжнароднага крымінальнага суда Тамока Аканэ (Tomoko Akane), Разарыё Сальватору Айталы (Rosario Salvatore Aitala) і Серхіа Херарда Угальдэ Гадзінэса (Sergio Gerardo Ugalde Godinez)», — гаворыцца ў заяве ў тэлеграм-канале СКР.

СКР сцвярджае, што пераслед прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена МКС носіць загадзя незаконны характар, бо падстаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці не маецца.

Між тым, галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе Карым Хан заявіў, што выдадзены ў Гаазе ордар на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна зʼяўляецца пажыццёвым.

«Людзі, дзе б яны ні былі, павінны разумець, што ёсць закон і што з уладай прыходзіць адказнасць. Для ваенных злачынстваў няма тэрміну даўніны», — заявіў ён у эфіры BBC Radio 4.

Па словах Хана, ордар на арышт могуць адклікаць толькі ў тым выпадку, калі Пуцін паўстане перад судом і суддзі закрыюць справу.

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
30
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1