На пачатку сакавіка з такой ідэяй выступіў кіраўнік еўрадыпламатыі Жазэп Барэль. Паводле яго плану, краіны ЕС павінны вылучыць адзін мільярд на пастаўкі боепрыпасаў з запасаў і яшчэ адзін — на сумесныя закупкі боепрыпасаў калібру 155 мм.






На мінулым тыдні ЕС прыняў рашэнне вылучыць дадатковыя два мільярды еўра фонду, які дапамагае закупляць боепрыпасы. Сёння яно было пацверджанае. Пра гэта паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Бруселі Рыкард Ёзвяк.