Анатоль Казлоў нарадзіўся 28 ліпеня 1962 года ў вёсцы Асінаўка Краснапольскага раёна на Магілёўшчыне. У 1985 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1988—1990 гадах вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры АН БССР, працаваў над дысертацыяй «Сатыра і гумар у беларускай літаратуры 1920-х — пачатку 1930-х гадоў».

Працаваў на адказных пасадах у часопісах «Полымя», «Маладосць» і «Нёман», у 2003-2009 гадах быў галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва».

З 1991 года быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2006-га — членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Аўтар празаічных зборнікаў «Міражы ценяў» (1990), «І тады я памёр…» (1993), «Незламаная свечка» (2000), «Юргон» (2006),«Горад у нябёсах» (2009), «Той, хто абганяе сны» (2014).

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
30
Абуральна
0