Хаваецца гэтая нетрывіяльная трохпакаёўка ў звычайнай панэльцы, 1973 года. Ад колькасці дэталяў, выяўленых усярэдзіне, пачынае кружыцца галава: тут вам і дываны з вінтажнай мэбляй, і музычныя інструменты, і карціны… Увогуле, разглядваць можна бясконца доўга.
Плошча кватэры — 68,7 «квадрата». Уключае ў сябе сталовую, гасціную, спальню, санвузел і кухню. У жылых пакоях захаваўся стары паркет, сцены абклееныя шпалерамі (на кухні і ў пярэднім пакоі яны абабітыя вагонкай), дзверы вырабленыя з масіву алешыны. Ну і, вядома, нацяжныя столі. Дзе яшчэ вы бачылі такую раскошу? Можа, і не сам Леанарда да Вінчы распісваў, але і мы не ў Італіі.
Каб глядзець на кватэру астатняе жыццё, можна яе проста купіць. Кошт пытання — 96000 даляраў па курсе.
Чытайце таксама:






бачылі. Рэд. вы нядаўна гэта размяшчалі. няўжо не памятаеце ўжо?