Падчас нарады з сілавікамі, 21 сакавіка. Фота: БелТА

Падчас нарады з сілавікамі, 21 сакавіка. Фота: БелТА

«Фіксуецца вялікая колькасць цяжкіх злачынстваў, учыненых судзімымі асобамі. Асабліва гэта адносяцца да тых, хто адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. Тут таксама трэба стражэй з імі абыходзіцца. Кагосьці датэрмінова, хтосьці адседзеў, як у народзе кажуць. Мы яго вярнулі ў грамадства — ён пачынае гадзіць зноў. Паўтараю яшчэ раз: чалавек, які не працуе, — патэнцыйны злачынец. Меры, якія прымаюцца па працаўладкаванні гэтых асоб, недастатковыя»,— заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама асабліва падкрэсліў неабходнасць у гэтым плане звярнуць пільную ўвагу на тых, хто сёння не працуе. Бо пры гэтым чалавек бярэ аднекуль сродкі для жыцця. «Калі ён не працуе, дзе ён бярэ на жыццё? Ясна, дзе», — заўважыў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што яго насцярожваюць злачынствы сярод вайскоўцаў

Клас
1
Панылы сорам
19
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
15