Устаноўчы з'езд партыі «Белая Русь»
У новай апублікаванай праграме наўпрост гаворыцца, што «Белая Русь» абʼядноўвае прыхільнікаў Лукашэнкі.
«БП «Белая Русь» пазіцыянуе сябе як абʼяднанне прыхільнікаў Першага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якое імкнецца захаваць і развіць яго ідэі і прынцыпы пабудовы суверэннай беларускай дзяржавы», — так напісана ў праграме, размешчанай на сайце партыі.
У праекце праграмы Лукашэнка не згадваўся.
Таксама ў праекце адной з эканамічных мэт было заяўлена «ліквідаванне залежнасці ад знешніх рынкаў, у першую чаргу ад паставак вуглевадароднай сыравіны». У канчатковай рэдакцыі фразу аб вуглевадародах прыбралі. Гаворыцца толькі пра устараненне залежнасці ад негатыўных знешніх фактараў і дыверсіфікацыю экспартных патокаў.
Новая пралукашэнкаўская партыя была заснаваная на зʼездзе 18 сакавіка 2023 года ў Мінску на базе рэспубліканскага грамадскага абʼяднання «Белая Русь». Старшынёй абралі Алега Раманава, які да гэтага ўзначальваў згаданую грамадскую арганізацыю. Таксама ў нядаўнім мінулым ён быў рэктарам Полацкага дзяржуніверсітэта.
Як сцвярджаюць улады, у новай партыі — каля 16 тысяч сяброў.






а гэтыя сябры (не члены) уносяць членскія (сяброўскія) грошы? ці ўсё, як заўжды, за кошт падаткаплацельшчыкаў?