Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у тэлефонах сілавікоў цікавіць:
- спіс усталяваных праграм;
- спіс выдаленых (!) праграм;
- бібліятэка ў Youtube (спіс прагледжаных відэа, лайкі да відэа);
- праверка перапісак у тэлеграме (калі месенджар не ўстаноўлены, то патрабуюць усталяваць);
- галерэя фотаздымкаў, а таксама кошык галерэі;
- лайкі, каментарыі, гісторыя сторыс у інстаграме;
- праверка перапісак у астатніх месенджарах.
У тых, хто ўязджае, таксама правяраюць змесціва тэлефона.





