Аляксандр Лукашэнка агледзеў экспазіцыю музея ў Хатыні 

Аляксандр Лукашэнка агледзеў экспазіцыю музея ў Хатыні 

«Вы ведаеце: у фашызму няма чалавечага твару, але ёсць імёны. Імёны забойцаў і здраднікаў. І мы іх ведаем. Ёсць спадчыннікі і ідэйныя прадаўжальнікі, у якіх зноў абудзіўся ген нянавісці да нас, усёй славянскай цывілізацыі, нашага народа. «Арыйскія стандарты» яны замянілі на ліберальныя дэмакратычныя каштоўнасці. Фільтраванне народаў на адпаведнасць новаму эталону ідзе даўно. Праз каляровыя рэвалюцыі, мяцяжы, проксі-войны, санкцыі, шантаж. Як далёка гэта можа зайсці — мы таксама ведаем», — сказаў Лукашэнка.

Ён лічыць, што гэта ўсё відаць на прыкладзе суседніх краін, дзе, паводле яго, узняў галаву сучасны неанацызм.

«Бачым, як прачынаюцца інстынкты продкаў — украінскіх, латышскіх, літоўскіх і польскіх карнікаў, якія кідалі ў агонь нашых дзяцей, старых і жанчын», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
17
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
19