Аляксандар Школьнікаў. Фота «Віцебская вясна»

Аляксандар Школьнікаў. Фота «Віцебская вясна»

У выніку рэйду яны злавілі як мінімум 12 чалавек у Оршы, і аднаго жыхара Сянна. Усім затрыманым мужчынам аршанскія суддзі прызначылі пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту ад 10 да 15 сутак, а кожную жанчыну штрафавалі аднолькава на 1850 рублёў, паведамляе «Віцебская вясна».

Вядома, што першым, хто трапіў пад рэпрэсіі, быў аршанец, сябра аргкамітэта па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Аляксандр Школьнікаў.

Пазней з'явілася інфармацыя пра затрыманне і ператрус у яго кватэры. Аляксандр — інвалід па зроку, аднак да суда міліцыянты адправілі яго ў ізалятар часовага ўтрымання.

Суд арыштаваў Школьнікава мінімум на 10 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
11