Згодна з матэрыяламі справы, Вольга Іванчанка размясціла на сваёй старонцы ў аднакласніках «тэкст з выявай, якая змяшчае загадзя ілжывыя выдумкі», што нібыта ганьбяць Аляксандра Лукашэнку, зневажаюць яго гонар і годнасць, накіраваныя на падрыў яго аўтарытэту і фармаванне негатыўнага вобразу».

Акрамя гэтага, жанчына размясціла пад гэтым пастом «каментарыі з яго негатыўнай ацэнкай, якія змяшчаюць ненарматыўную лексіку».

Суддзя Наталля Ясенка пакарала Вольгу Іванчанка 2 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6