Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што яшчэ 16 сакавіка з СІЗА-1 была шпіталізаваная сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Аксана Зарэцкая. Прычыны шпіталізацыі невядомыя. Таксама праваабаронцы не маюць інфармацыі, дзе цяпер Аксана і ў якім яна стане.
Зарэцкая — сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуралагіня, магістарка педагогікі. 14 сакавіка ёй прысудзілі 1,5 года калоніі па «народным» арт. 342 КК.
Экспертцы па этыкеце Зарэцкай і бізнэсмену Караўцу прысудзілі пакаранне ў выглядзе калоніі





