— Сто пяць гадоў таму нашы смелыя продкі змаглі сказаць сваё слова. Змаглі заявіць аб тым, што беларусы маюць права на незалежную ва ўсіх сэнсах дзяржаву. І вось ужо 105 гадоў барацьба за гэтую дзяржаву працягваецца. Полк Каліноўскага са зброяй у руках працягвае гэтае змаганне.

Мы кажам у нашым зароку на вернасць Беларусі: «Хай рукі мае сціскаюць зброю, пакуль шыбеніцы не скончаць сціскаць шыі сыноў тваіх». Мы сціскаем у руках зброю — вы надаяце патроны.

У гэты святочны дзень мы ўдзячныя вам за тое, што можам працягваць барацьбу за вызваленне. З такім надзейным тылам мы як стаялі, так і будзем стаяць.

Наша агульная мэта — Беларусь. Беларусь свабодная, незалежная і дэмакратычная. Наша агульная мэта — Беларусь шчаслівая. І мы дойдзем да Беларусі і скажам разам: «Жыве Беларусь!»

«Мы ўмеем рабіць немагчымае», — Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі

Клас
46
Панылы сорам
12
Ха-ха
16
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
16