Рэджэп Таіп Эрдаган і Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Рэджэп Таіп Эрдаган і Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Падчас перамоваў яны абмеркавалі «крокі для далейшага развіцця турэцка-расійскіх сувязяў, а таксама апошняе развіццё падзей вакол расійска-ўкраінскай вайны«, піша «Анадалу».

Эрдаган падзякаваў Пуціну за «пазітыўную пазіцыю» па працягненні тэрмінаў чарнаморскай збожжавай ініцыятывы. Турэцкі кіраўнік таксама адзначыў, што Анкара выступае за больш хуткае спыненне баявых дзеянняў ва Украіне і мірныя перамовы канфліктуючых бакоў.

У Крамлі пакуль толькі пацвердзілі, што размова паміж прэзідэнтамі РФ і Турцыі адбылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3