Віншаванне беларусам апублікаванае ў афіцыйным канале ГУР:
«25 сакавіка беларусы ва ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі. Для кожнага грамадзяніна Беларусі, які марыць аб вольнай нацыянальнай дзяржаве, гэтае свята мае і заўсёды будзе мець асаблівы сэнс.
Зрэшты, беларусы не толькі мараць, але і дзейнічаюць: роўна год таму, 25 сакавіка 2022 года байцы батальёна імя Кастуся Каліноўскага ў атакаваным расійскімі ракетамі Кіеве прынялі прысягу на вернасць беларускаму народу і сталі змагацца за свабоду для сваёй нацыі са зброяй у руках.
Воля і ўкраінскага, і беларускага народаў пад пагрозай аднаго жорсткага і неадэкватнага ворага. Параза Масковіі на полі бою ва Украіне і далейшае крушэнне імперыі зла дасць беларусам новы шанец на карэнныя змены ў іх краіне.
Воля — наша агульная каштоўнасць. Так што і здабытая перамога над маскавітамі будзе агульнай.
Украіна заўсёды будзе побач як надзейны добры сябар і ветлівы сусед. Разам, кажуць, лягчэй. За вашу і нашу будучыню — да бою!
З Днём Волі! Жыве Беларусь!»





